Ты ведаеш, што за дата такая, 3 ліпеня? А дзе знаходзіцца мястэчка Галоўчын? А што між імі агульнага? Пра ўсё гэта ты даведаешся, калі адправішся з намі ў вандроўку з 3 па 6 ліпеня па маршруце Мінск – Бялынічы – Галоўчын – Вішоў – Княжыцы - Магілёў - Мінск.
Ахвяраванні на вандроўку – 26 тыс. (ежа, канапкі, буклеты і г.д.) дарога (кожны аплочвае самастойна; жадаючыя могуць ехаць спынам).
Выезд з Мінска: 3 ліпеня, раніца. Месца сустрэчы: Бялыніцкі аўтавакзал, 11:00. З сабою мець: посуд (міска, кубак, лыжка – і далей па жаданню), флікеры (чым болей, тым лепей), спальнік і намёт (калі ёсць), добры настрой – абавязковы:)
Даведацца падрабязнасці і як дабрацца да Бялынічаў вы можаце ў Кірылы ( 375 29 136652; 375 29 7610794) і Сяржука ( 375 29 5788920). Тэлефануйце!
- Location:Менск

