Home

Advertisement

анёл і поўня
Калісьці я набрала на тэставанні па беларускай мове вельмі высокія балы. Непрыстойна высокія для маіх сціплых ведаў:) Але там было проста: пасля такой колькасці пераробленых загадзя заданняў выдатныя балы мела б і малпа! Памятаю, неяк перад тым, як класціся ў ложак, я падумала, што было б жахліва, каб мне хто прапанаваў такія заданні праз гады два ці болей. А яшчэ настаўнікі казалі, што вучэбны матэрыял трэ ведаць так, каб нас можна было пабудзіць уночы - і мы б адказалі... Ці ведаю я мову так?.. Карацей, не проста так кажуць, што думкі - матэрыяльныя. І перасцярагаюць нас думаць жахлівыя рэчы:)

...Учора ўвесь дзень сядзела за кампом з вучобаю. Бліжэй да ночы вырашыла класціся спаць раней звычайнага. У адзінаццаць:) Толькі ўладкавалася пад цёплаю коўдраю - смс. Соладка пацягваюся, бяру тэлефон у рукі. Папрашайка ад сяброўкі. Ну, думаю, ці мала што спатрэбілася ў такі час. Пэўна важнае нешта. Трэ патэліць. Лежучы ў ложку, набіраю нумар... І атрымліваю пытанне ў лоб: як бы я напісала прыналежны прыметнік ад імені Алесь? Алесеў, - яў, - ін? Перапытваю: "А там хлопец ці дзяўчына?" Аказваецца, ТАМ ТЭСТ!!! Далей тэмп паскараецца, пытанні кшталту бабульчыных нітак і іншай маёмасці ледзь не ўсёй сям'і: сын, дачка, бацька, дзядзька; кніжкі, сшыткі, ложкі... За вялікай сям'ёю - беларуская фаўна: ліс і лісіца, вавёрка... Тое-сёе я парываюся ўдакладніць у слоўніку. І тут высвятляецца, што тэст мы здаем у е-юніверсіці і яшчэ за абмежаваны час!!! На лагічнае пытанне, а ці нельга было крыху раней пра гэта сказаць, атрымліваю сумны расповед пра тое, колькі чалавечак над ім ужо б'ецца :(

Зрэшты, 7 балаў. Што да ночы, дык прымальны вынік:)) Але канчаткі днямі мяркую паўтарыць. Ці мала яшчэ пры якіх абставінах давядзецца тэставацца:)))

ЗЫ. А як стала вядома ўранні, то я была не першай і не апошняй ахвяай е-юніверсіці. Проста чалавечак апынуўся сумленым і не катаваў аднао чалавека некалькімі тэстамі:) Сцеражыцеся гістфакаўцаў-першакурснікаў!!! :)))
анёл і поўня

Просьба распаўсюджваць!

Шаноўныя сябры!
 
Шчыра запрашаем вас у наш валантэрскі асветніцка-рэстаўрацыйны летнік, што пройдзе ў г.п.Любча (Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл.) з 17 па 30 жніўня 2009 г.
 
Што плануецца рабіць падчас летніка?
 
Рэстаўраваць Любчанскі замак (пад кіраўніцтвам старшыні Дабрачыннага фонда "Любчанскі замак" Івана Антонавіча Пячынскага), удзельнічаць у экскурсіях па Наваградчыне ды атрымоўваць спецыяльныя веды ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны, адпачываць з сябрамі ля вогнішча і купацца ў Нёмане :)
 
Любчанскі замак - адзіны прыклад у Беларусі, калі рэстаўрацыя помніка такога маштабу пачалася і паспяхова працягваецца з ініцыятывы і пры вызначальным удзеле лакальнай грамадскай ініцыятывы.
 
Асветніцка-рэстаўрацыйны летнік  "Любча-2009" - першы валантэрскі летнік у Беларусі, удзельнікі якога могуць не толькі прыняць удзел у рэстаўрацыі помніка архітэктуры Любчанскі замак, а таксама атрымаць спецыяльныя веды ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны. У праграме правядзенне заняткаў па захаванні помнікаў археалогіі, архітэктуры, горадабудаўніцтва і культурных ландшафтаў. Заняткі будуць праводзіцца дасведчанымі архітэктарамі-рэстаўратарамі, актывістамі аховы спадчыны ў Беларусі.  Заняткі і рэстаўрацыйныя працы будуць праходзіць штодня апроч нядзелі.  
 

Падрабязнасці )

Папаўненне...

  • Jul. 23rd, 2009 at 9:37 PM
анёл на сцяжынцы
У Боні. Сёння яшчэ пяцёра банятак пабачылі свет. Дакладней, свет пабачыў банятак: яны ж самі яшчэ нічога не бачаць... Два чорненькія, два шэра-паласатыя і белы (з плямкамі на галаве). Бррр... І куды іх усіх падзець потым?!
анёл і поўня

Паглядзіце, якія файныя завушніцы!!!
Не ведаю, з чаго зробленыя, але прыкольныя:) Мне дык вельмі падабаюцца гітаркі, плечыкі, тапці і чаравікі.
Падрабязнасці і іншыя прыгожасці тут: http://marlenushka.livejournal.com/


На свята

  • Jul. 9th, 2009 at 1:15 AM
нахабны анёльчык







Вось гэты самы музей быў ганарова адчынены 6 ліпеня шаноўнымі прэзідэнтамі

 
Але з вежы Гедыміна добра бачна, што будоўля шчэ не завершылася:)

 
На святочных мерапрыемствах у Вільні быў заўважаны наш міністр культуры
І крыху пазней - іншыя беларусы з плакатам "Дзе Завадзкі?"


У сваім рэпертуары

  • Jul. 8th, 2009 at 10:47 PM
анёл і поўня
Сёння хадзілі прыбіраць могілкі Роса. Беларускую частку, вядома. Трохі выпалалі траву.
Вось тыя помнікі, якія я не ведала дзе шукаць падчас мінулай паездкі ў Вільню:
Помнік Луцкевічам

Помнік Францішку Аляхновічу


анёл ню
Гы, я раней не жаўважала, што ё такія артыкулы:

15. Дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, свабоднае развіццё культур усіх нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у рэспубліцы Беларусь.

54. Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці.

Занатоўкі

  • Jul. 8th, 2009 at 8:39 PM
нахабны анёльчык
"Калі ў кабінеце следчага побач з вамі пралятае зэдлік ці крэсла, то тут і дурню зразумела, што вашы правы нейкім чынам парушаюцца... "
***
- Запішыце, калі ласка, ў пратакол маю заяву: "Прашу грамадзяніна следчага не лаяцца пры мне нецэнзурнымі словамі, не пускаць дым мне ў твар пры паленні, не маячыць за спінаю..."
- Дык я ж гэтага не раблю!!!
- Я й не кажу, што робіце. Я прашу так не рабіць...
***
- Гатовы добраахвотна выдаць незарэгістраваную зброю, наркотыкі, ды нячэсна нажытыя грошы.
- Давайце сюды!
- Дык няма...
***
"Ніколі не хлусіце. Нашая зброя - гэта праўда і закон. Кажаце, не заўжды дапамагае? Але ж любой зброяй таксама трэба вучыцца карыстацца!"
***
Няведанне закона не вызваляе ад адказнасці. А вось веданне - лёгка! (Станіслаў Ежы Лец)
***
Тое, што ў вас няму судзімасцей - не вашая заслуга, а нашая недапрацоўка. (Фелікс Дзяржынскі)
анёл на сцяжынцы

Назва экскурсіі

 

Раён г.Мінска

Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы

Экскурсавод

Лошыцкі парк

 

Ленінскі раён

10.00, Каля ўваходнай брамы ў Лошыцкі парк

Мяльніцкі Ян

Траецкая гара

Цэнтральны раён

14.00, Мост на Востраў слёз

Гатальскі Ігар

Ракаўскае прадмесце

Цэнтральны раён

14.00, Адкрытая пляцоўка ГД “На Нямізе” (2-і паверх)  у бок Петрапалаўскай царквы

Мяльніцкі Леанід

Сядзіба Ваньковіча ў Сляпянцы,

дача Цанавы

Партызанскі і Першамайскі раёны

10.30, каля ўваходу ў Нацыянальную бібліятэку

Ханжанкоў Сяргей,

Абрамчук Раман

Ляхаўка

Ленінскі раён

11.00, каля Ліцэя БДУ

Галіч Аляксей

Музычны Мінск

 

Цэнтральны раён

11.00, Цэнтральны сквер, каля фантана

“Хлопчык з лебедзем”

Фралоў Аляксей

Сэрца горада (Верхні горад).

Цэнтральны раён

12.00, Касцёл Дзевы Марыі

на пл. Свабоды

Дзянісаў Уладзімір

Грушаўка

 

Маскоўскі раён

12.00, Уваход у 105 школу (Хмілеўскага, 12 а)

Сінюціч Кірыла

Плошча Незалежнасці

 

Цэнтральны раён

14.00, Галоўны ўваход у Педагагічны універсітэт

Акудовіч Цімох

Трасцянец

 

 

Заводскі раён

14.00, аўтобусны  прыпынак «Паварот на Шабаны» ў бок выеду з горада

Кузняцоў Ігар

Дуброва Чапскага

 

 

Маскоўскі раён

14.00, Галоўны ўваход Гуманітарнага факультэта БДУ (вул. Курчатава)

Спіцын Алесь

Вуліца Карла Маркса

 

Ленінскі раён

15.00, Уваход у тэатр імя Янкі Купалы

Мяльніцкі Ян

Залатая горка-Доўгі брод

Савецкі раён

16.00, каля Палацу мастацтваў

Воўкаў Мікола

нахабны анёльчык
http://lexiff.livejournal.com/68601.html?view=240633#t240633
Вельмі інфарматыўны пост пра тое, як хтосьці хацеў як лепей - а атрымалася як заўжды.


Яшчэ раз пра пачуцці...

  • Mar. 23rd, 2009 at 7:14 PM
анёл ню
Наўздагон вершу Раждзественскага і ранішняй каве з  [info]swaboda   выкладаю тут некалькі маіх улюбёных вершаў.
Пра каханне, пра пачуцці, пра адносіны, пра фінал:)




Не папракай

(Анатоль Грачаннікаў)

Read more... )


***

(Людміла Рублеўская)

Read more... )


Ліліт

(Вольгі Іпатава)

Read more... )
90-годдзе БНР


Не-а!
Kościół pw. św. Elżbiety w Jutrosinie.
Вось так =)

Tags:

Вясна!

  • Feb. 22nd, 2009 at 2:16 PM
анёл на сцяжынцы
Сёння такі файны, такі сонечны дзень! Хоць і не надта цёплы:)
Але ўсё адное адчуваецца хуткая вясна.
Час гукаць:)

Трапна. І я так хачу :)

  • Feb. 21st, 2009 at 11:58 AM
анёл на сцяжынцы
Паводле http://bridgetjons.livejournal.com/8596.html?view=73108#t73108

Люди могут жить под одной крышей.
Могут пить вместе,заниматься любовью.
Но только совместное занятие идиотизмом
Указывает на душевную и духовную близость.

Вэб-дызайн

  • Feb. 21st, 2009 at 10:53 AM
анёл на сцяжынцы
Выкладчык: памятаеце, што такое margin: 0 ?
Група: не-е...
Выкладчык: вось і я не памятаю...

Дзень роднай мовы

  • Feb. 21st, 2009 at 10:40 AM
анёл з ліхтаром
Прыходжу ва ўнівер, абараняю д/з на беларускай мове - і выкладчык са мной па-беларуску:)
Вось каб так штодня!
:)

З Днём роднай мовы!

Вось так.

  • Jan. 12th, 2009 at 5:47 PM
анёл і поўня

Я ведаю, што ўсё заўжды будзе добра.
Проста таму, што не можа быць ніяк іначай.
Я яшчэ таму, што я і мае сябры - разумныя, таленавітыя, шчырыя і цікавыя людзі.
А яшчэ таму, што з гэтага дню я кідаю скардзіцца на жыццё, дыпрэсію і настрой.
А яшчэ таму, што я буду своечасова класціся спаць і падымацца раніцай.
А яшчэ таму, што я буду болей адпачываць і рэгулярна наведваць салярый.
А яшчэ таму, што я буду рэгулярна рыхтавацца да заняткаў ва ўніверы.
А яшчэ таму... што яно так будзе!!!
Вось так.

Latest Month

December 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Katy Towell